Святы Айцец наведаў у клініцы хворага кардынала |
| Друк | |
Святы Айцец
|
16.03.2013 08:09 |
15 сакавіка адбыўся неспадзяваны выезд папы Францішка за межы Ватыкана. Пантыфік наведаў аргенцінскага кардынала Хорхе Мэйя, які знаходзіцца ў клініцы Пія ХІ у Рыме.
Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, нечаканы візіт Папы выклікаў вялікую радасць пацыентаў і медперсаналу клінікі.
Пра хворага іерарха Папа нагадаў у гэты дзень раней, падчас сустрэчы з кардыналамі ў Апостальскай Сталіцы.
У гэтым кантэксце ўзгадваюць пра візіт Яна Паўла ІІ да яго сябра кардынала Дэскура падчас хваробы. (AG)
|