Аб малітве за Пантыфіка просіць яго сястра | Друк |
Святы Айцец
16.03.2013 13:39

Аб малітве за новаабранага папу Францішка просіць яго родная сястра Марыя. У размове з журналістамі яна прызналася, што вельмі непакоіцца аб сваім браце, а таксама ўзгадала пра сваю даўнюю сустрэчу з папам Янам Паўлам ІІ.

«Я ніколі не бачыла позірку, у якім было б столькі любові і столькі самотнасці», — успамінае пра Яна Паўла ІІ сястра сённяшняга Папы, словы якой прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Марыя Берголіа — малодшая з пяцярых дзяцей у сям’і, дзе нарадзіўся сённяшні Пантыфік. Хорхе Марыа Берголіа старэйшы за яе на 7 гадоў і быў перадапошнім дзіцём у сям’і. Пасля смерці бацькі і паралічу маці будучы Папа апекаваўся сваёй малодшай сястрой і менавіта ў той час навучыўся гатаваць ежу.

(AG)

 
© 2003-2021 Catholic.by