Святы Айцец: для мяне наймацнейшае пасланне Пана — міласэрнасць | | Друк | |
Святы Айцец |
17.03.2013 13:14 |
«Для мяне наймацнейшае пасланне Пана — міласэрнасць», — адзначыў Святы Айцец Францішак падчас ранішняй літургіі 17 сакавіка ў парафіі Святой Ганны. Папа падкрэсліў прыгажосць сцэны з Евангелля, дзе гаворыцца аб сустрэчы Хрыста з жанчынай, злоўленай на чужаложстве. Пантыфік нагадаў у гаміліі, што гэтую сцэну папярэджвае самотная малітва Езуса на Аліўнай гары. Затым Езус накіроўваецца ў святыню, і да Яго ідзе народ, але ў рэшце Ён застаецца сам-насам з абвінавачанай жанчынай. «Гэтая самотнасць Хрыста — самотнасць малітвы ў еднасці з Айцом, і, будучы такой прыгожай, менавіта яна з’яўляецца сённяшнім пасланнем Касцёла — пасланнем міласэрнасці да гэтай жанчыны», — сказаў Святы Айцец. (AG) |