Папа сустрэўся з кардыналам Тарчызіа Бэртонэ |
| Друк | |
Святы Айцец
|
18.03.2013 14:54 |
Раніцай 18 сакавіка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіa Бэртонэ. Аб гэтым паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.
На гэты дзень таксама запланавана сустрэча Пантыфіка ў Доме святой Марты ў Ватыкане з Прэзідэнтам Аргенціны Крыстынай Фернандэс дэ Кіршнер. Аўдыенцыя будзе мець прыватны характар.
17 сакавіка ў другой палове дня Святы Айцец сустрэўся з біскупам Албано Марсэлла Сэмерара (на тэрыторыі гэтай дыяцэзіі знаходзіцца папская летняя рэзідэнцыя Кастэль Гандольфа) і Генеральным настаяцелем Таварыства Езуса а. Адольфа Нікаласам SJ. (AG)
|