Папа памаліўся за Патрыярха Маскоўскага Кірыла |
| Друк | |
Святы Айцец
|
19.03.2013 12:28 |
19 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы адбываецца цырымонія інаўгурацыі папы Францішка. На яе прыбыла і дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы на чале са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам.
18 сакавіка, пасля прыезду ў Ватыкан, члены дэлегацыі, як інфармуе сайт Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, размясціліся ў Доме святой Марты, дзе зараз пражывае і сам новаабраны Папа. Адбылася кароткая сустрэча Пантыфіка Францішка з дэлегацыяй. Мітрапаліт Іларыён перадаў Папу сардэчныя пажаданні ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
«Сёння падчас набажэнства я асабліва маліўся за Патрыярха Кірыла, таму што сёння па нашым календары адзначаецца ўспамін святога Кірыла Ерузалемскага», — сказаў Папа. Таксама Святы Айцец падзякаваў Мітрапаліту Іларыёну за арганізацыю выставы рускіх ікон, якая адбылася восенню 2012 г. у Буэнас-Айрэсе. Сённяшні Пантыфік наведаў тады гэтую выставу і захоўвае пра яе цёплыя ўспаміны. (AG)
|