«L’Osservatore Romano»: простыя словы Папы жадаюць дасягнуць сэрцаў усіх | | Друк | |
Святы Айцец |
20.03.2013 17:32 |
Па словах рэдактара выдання, якія цытуе агенцтва КАІ, менавіта постаць святога Юзафа паслужыла Папу ў апісанні адкрытасці ў адносінах да Бога: чалавек, які апякуецца Хрыстом і Яго Маці, адкрыты на таямнічыя Божыя знакі, становіцца такім чынам узорам для ўсіх. «Будзем апекавацца Хрыстом у нашым жыцці, каб апекавацца іншымі, апекавацца створаным светам», — прыводзіць Віян словы Папы. Пакліканне да такой апекі датычыць усіх і азначае «пашану да кожнага Божага стварэння і асяроддзя, у якім мы жывём». (AG) |