Папа сустрэўся з аргенцінскім абаронцам правоў чалавека | Друк |
Святы Айцец
21.03.2013 16:40

21 сакавіка Святы Айцец сустрэўся са старшынёй Папскай рады «Cor Unum» на пенсіі кардыналам Паулем Кордэсам, халдзейскім Патрыярхам Вавілоніі Луісам Сако, кс. прэлатам Карласам Нанэі з прэлатуры «Opus Dei» і аргенцінскім абаронцам правоў чалавека, Нобелеўскім лаўрэатам Пэрэсам Эсківэлем.

У апошнія дні Пэрэс Эсківэль некалькі разоў выказваўся ў абарону Святога Айца перад абвінавачваннямі ў супрацоўніцтве з рэжымам дыктатуры ў Аргенціне. У абарону Папы выказваліся таксама старшыня Вярхоўнага суда Аргенціны Рыкарда Ларэнцэцці, Герман Кастэллі — адзін з трох суддзяў, якія вялі следства па гэтай справе, і таварыства, якое займаецца абаронай правоў сем’яў людзей, што загінулі ў той час.

«У мяне няма ніводнага аргументу на карысць супрацоўніцтва папы Францішка з дыктатурай», — адзначаў Эсківэль.

(AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by