Папа Францішак прыбыў у Кастэль Гандольфа |
| Друк | |
Святы Айцец
|
23.03.2013 15:47 |
23 сакавіка папа Францішак прыбыў у Кастэль Гандольфа. Разам з Рымскім Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI, які прывітаў яго, Святы Айцец накіраваўся ў Апостальскі палац.
У Апостальскім палацы адбудзецца размова сённяшняга Папы з Пантыфікам на пенсіі. Пасля абеду папа Францішак вернецца ў Ватыкан.
Па выніках гэтага візіту Ватыканскае тэлебачанне створыць фільм. Пра сустрэчу распавядзе таксама кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
(AG)
|