Папа Францішак павіншаваў рымскіх іўдзеяў са святам Песах | Друк |
Святы Айцец
25.03.2013 20:43

Святы Айцец павіншаваў іўдзейскую супольнасць Рыма са святам Песах. Пантыфік выказаў віншаванні Галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі.

У гэтым годзе іўдзеі пачнуць адзначаць сваё вялікае свята 26 сакавіка і завершаць 2 красавіка.

Папа пажадаў, каб «Усемагутны, які вызваліў свой народ з егіпецкай няволі, далей захоўваў яго перадусім ад зла і спадарожнічаў яму сваім благаслаўленнем». Святы Айцец выказаў надзею на далейшае паглыбленне каталіцка-іўдзейскіх адносінаў, пазначаных сяброўствам і ўзаемнай павагай.

Рабін Дзі Сэньі падзякаваў Пантыфіку і са свайго боку выказаў віншаванні з нагоды велікодных святаў, якія набліжаюцца.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by