Пантыфік пакуль не мае намеру пераязджаць у Апостальскі палац |
| Друк | |
Святы Айцец
|
26.03.2013 19:46 |
Святы Айцец Францішак пакуль не мае намеру пераязджаць у Апостальскі палац. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
Як адзначыў святар, Пантыфік сказаў аб гэтым на заканчэнне сённяшняй ранішняй Імшы ў капліцы Дома св. Марты, дзе зараз пражывае.
Ксёндз Ламбардзі паведаміў, што Папа пражывае ў Доме св. Марты ва ўжо больш прасторных пакоях, чым раней, дзе дзякуючы гэтаму можа прымаць гасцей. Для працы, сустрэч з групамі і аўдыенцый для важных асобаў Святы Айцец выкарыстоўвае памяшканні на другім паверсе Апостальскага палаца. (AG)
|