Кардынал Берголіа перад канклавам: Касцёл, які не выходзіць да людзей, трапляе ў тэалагічны нарцысізм | | Друк | |
Святы Айцец |
27.03.2013 10:58 |
Па словах кардынала Берголіа, якія прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Касцёл павінен выйсці з Евангеллем на перыферыю, не толькі геаграфічна, але і экзістэнцыйна — на перыферыю граху, цярпення, несправядлівасці, пагарды да рэлігіі. Іерарх адзначаў, што Касцёл, які не евангелізуе і становіцца сам для сябе галоўным пунктам адліку, трапляе ў фальшывае перакананне, што сам ёсць крыніцай святла, і гэта — найгоршае зло, якое можа чакаць Касцёл. (AG) |