Кардынал Берголіа перад канклавам: Касцёл, які не выходзіць да людзей, трапляе ў тэалагічны нарцысізм | Друк |
Святы Айцец
27.03.2013 10:58

Касцёл, які не выходзіць да людзей, каб евангелізаваць, занадта засяроджваецца на сабе, трапляе ў тэалагічны нарцысізм, — такія словы былі яшчэ перад канклавам у кардынала Хорхе Марыа Берголіа, сённяшняга Папы. Мітрапаліт Гаваны (Куба) кардынал Хаймэ Артэга апублікаваў нататкі з прамовы будучага Пантыфіка.

Па словах кардынала Берголіа, якія прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Касцёл павінен выйсці з Евангеллем на перыферыю, не толькі геаграфічна, але і экзістэнцыйна — на перыферыю граху, цярпення, несправядлівасці, пагарды да рэлігіі. Іерарх адзначаў, што Касцёл, які не евангелізуе і становіцца сам для сябе галоўным пунктам адліку, трапляе ў фальшывае перакананне, што сам ёсць крыніцай святла, і гэта — найгоршае зло, якое можа чакаць Касцёл.

Як адзначаецца ў нататках сённяшняга Пантыфіка, існуюць два ўзоры Касцёла: евангелізацыйны, які выходзіць да людзей, і Касцёл, які жыве ў сабе, для сябе і праз сябе.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by