7 красавіка — інгрэс Папы на кафедру Біскупа Рыма |
| Друк | |
Святы Айцец
|
27.03.2013 15:31 |
7 красавіка, у Другую Нядзелю Вялікадня — нядзелю Божай Міласэрнасці — адбудзецца інгрэс папы Францішка на кафедру Біскупа Рыма ў базыліцы св. Яна на Латэране. Гэтая святыня з’яўляецца катэдрай Біскупа Рыма.
Як паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, урачыстая Эўхарыстыя з нагоды інгрэсу распачнецца ў 17.30 па італьянскім часе.
З 313 г. да пачатку XIV стагоддзя Латэранскі палац з’яўляўся рэзідэнцыяй Пантыфікаў. (AG)
|