У герб Святога Айца ўнесены некаторыя змены |
| Друк | |
Святы Айцец
|
28.03.2013 10:37 |
На афіцыйным ватыканскім сайце змешчана новая версія гербу папы Францішка, куды ўнесены некаторыя змены ў параўнанні з першапачатковым варыянтам. Яны датычаць перш за ўсё зоркі, якая размешчана ўнізе блакітнага шчыта: яна зменена з пяціканцовай на васьміканцовую, каб такім чынам была прадстаўлена сімволіка 8 благаслаўленняў.
Акрамя таго, паведамляе Ватыканскае радыё, графічна зменена кветка нарда, што сімвалізуе святога Юзафа, апекуна Паўсюднага Касцёла. Цяпер гэты элемент больш адпавядае выгляду індыйскай расліны.
Дэвіз «Miserando atque eligendo» (Паглядзеў з міласэрнасцю і выбраў) стаў змешчаны на бела-чырвонай стужцы і выкананы іншым шрыфтам. Змены не закранулі эмблемы Ордэна езуітаў з манаграмай Хрыста.
Герб папы Францішка, які ў значнай ступені заснаваны на яго біскупскім варыянце, мае традыцыйныя папскія геральдычныя элементы: ён увенчаны біскупскай мітрай, пад якой знаходзіцца выява ключоў св. Пятра — сярэбранага і залатога. (AG)
|