Нечаканая сустрэча Папы са свецкімі супрацоўнікамі Ватыкана: маліцеся адзін за аднаго |
| Друк | |
Святы Айцец
|
28.03.2013 11:11 |
Раніцай 27 сакавіка папа Францішак нечакана наведаў ватыканскую базыліку. Перадсвяточную літургію там цэлебраваў для свецкіх супрацоўнікаў Ватыкана архіпрэзбітэр базылікі кардынал Анджэла Камастры.
«Вялікі дзякуй! — сказаў Святы Айцец, звяртаючыся да супрацоўнікаў Апостальскай Сталіцы. — Хачу падзякаваць вас за гэтую Імшу, якая з’яўляецца малітвай. Маліцеся адзін за аднаго, як браты».
«Хачу падзякаваць вам за вашу працу ў Ватыкане, часта схаваную, — дадаў Пантыфік, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Хачу падзякаваць і вашым калегам, якія не змаглі сёння прыйсці з-за працы. Хачу падзякаваць вам і прасіць, каб вы маліліся за мяне. Мне гэта патрэбна, бо я з’яўляюся таксама грэшнікам, як усе, і хачу быць верным Пану». (AG)
|