Вязень калоніі, якую наведае Папа: нарэшце я сустрэну кагосьці, падобнага да майго бацькі | Друк |
Святы Айцец
28.03.2013 11:29

«Нарэшце я сустрэну кагосьці, падобнага да майго бацькі», — так адрэагаваў на будучы візіт папы Францішка ў рымскую калонію для непаўналетніх «Casal del Marmo» адзін з вязняў калоніі. 28 сакавіка, у Вялікі чацвер, у 17.30 па італьянскім часе Пантыфік узначаліць там Імшу Вячэры Пана і абмые зняволеным ногі.

У цэлым у калоніі 49 вязняў, сярод якіх толькі 8 італьянцаў. Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, астатнія паходзяць з іншых краін, і ў асноўным гэта мусульмане, якія нават не ведаюць, кім з’яўляецца Папа.

Святы Айцец выказаў пажаданне, каб гэтая літургія была як мага больш простай. Пасля яе Папа сустрэнецца са зняволенымі юнакамі і дзяўчынамі ў спартыўнай зале калоніі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by