У Ватыкане створаны дакументальны фільм «Францішак» | Друк |
Святы Айцец
28.03.2013 14:19

27 сакавіка ў Прэс-службе Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Францішак». Ён быў створаны Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам і распавядае пра падзеі, звязаныя з абраннем кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Пасад св. Пятра.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, працягласць стужкі 50 хвілін. Усе падзеі ў ёй прадстаўлены ў HD-якасці, а распаўсюджавацца яна будзе з 2 красавіка ў якасці дадатку да італьянскай газеты «Corriere della sera».

У фільме прадстаўлена адмаўленне Бэнэдыкта XVI ад служэння на Пасадзе св. Пятра, яго адлёт з Ватыкана, падзеі, звязаныя з канклавам, і шчаслівы момант абрання новага Папы. Заканчваецца стужка сустрэчай папы Францішка і Бэнэдыкта XVI у летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Дакументальная хроніка дапаўняецца музыкай і інтэрв’ю з чатырма кардыналамі — Анджэла Камастры, Оскарам Марад’яга, Джанфранка Равазі і Анджэла Садана, які расказалі пра галоўныя этапы, звязаныя з выбарам новага Пантыфіка.

Мэта фільма — прадставіць гістарычны момант пераходу ад Пантыфікату аднаго Папы да іншага, паведамляюць яго стварыцелі.

(AG)

 
© 2003-2021 Catholic.by