Папа Францішак прызначыў свайго наступніка ў Буэнас-Айрэсе | Друк |
Святы Айцец
28.03.2013 15:14

Святы Айцец Францішак прызначыў новага арцыбіскупа Мітрапаліта Буэнас-Айрэса (Аргенціна). Наступнікам сённяшняга Папы на гэтай пасадзе стаў біскуп дыяцэзіі Санта Роса Марыа Аўрэліа Полі.

Новапрызначаны пастыр аргенцінскай сталіцы нарадзіўся 29 лістапада 1947 г. у Буэнас-Айрэсе. Перад паступленнем у 22 гады ў вышэйшую духоўную семінарыю вывучаў права і грамадскія навукі ў сталічным універсітэце. Святарскае пасвячэнне атрымаў 25 лістапада 1978 г. Абараніў дактарат у галіне тэалогіі у аргенцінскім Папскім каталіцкім універсітэце, пазней выкладаў там гісторыю Касцёла.

8 лютага 2002 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго дапаможным біскупам Абідда і Буэнас-Айрэса. 24 чэрвеня 2008 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго біскупам дыяцэзіі Санта Роса.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by