Пантыфік на сустрэчы з вязнямі калоніі: заўсёды ідзіце наперад |
| Друк | |
Святы Айцец
|
28.03.2013 22:06 |
Пасля Імшы Вячэры Пана, якая прайшла ў Вялікі чацвер у рымскай калоніі для непаўналетніх «Casal del Marmo», папа Францішак сустрэўся з моладдзю і персаналам калоніі. Падзякаваўшы ўсім, Пантыфік адзначыў: «Я шчаслівы, што знаходжуся сярод вас».
«Не дазвольце пазбавіць сябе надзеі. Заўсёды ідзіце наперад, зразумела?» — звярнуўся да маладых зняволеных Папа. Затым кожны з прысутных прывітаўся са Святым Айцом.
Адказваючы на зварот аднаго са зняволеных калоніі, Пантыфік сказаў: «Вы будзеце для мяне вялікай дапамогай. Я прыбыў да вас, бо так мне казала сэрца, а справы сэрца немагчыма растлумачыць». (AG)
|