Папа Францішак заверыў Бэнэдыкта XVI у сваёй любові і еднасці | Друк |
Святы Айцец
29.03.2013 12:32

28 сакавіка, пасля Імшы Хрызмы, якая праходзіла ў ватыканскай базыліцы, адбылася тэлефонная размова папы Францішка з яго папярэднікам Бэнэдыктам XVI.

Як інфармуе партал «Il Sismografo», Святы Айцец заверыў Рымскага Пантыфіка на пенсіі ў сваёй любові і еднасці ў дзень, калі святары аднаўляюць абяцанні, складзеныя пры пасвячэнні.

З 28 лютага Бэнэдыкт XVI прабывае ў Кастэль Гандольфа.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by