Папа Францішак памаліўся ля магілы святога Пятра | | Друк | |
Святы Айцец |
01.04.2013 19:24 |
Сучасная базыліка стаіць на месцы старой, пабудаванай у IV ст. У 1930-я гады археолагі раскапалі пад старой базылікай яшчэ адзін узровень і выявілі пахаванні I–IV стагоддзяў, размешчаныя вакол адной вялікай грабніцы, на якой знайшлі надпіс «Пётр тут». Гэта стала пацвярджэннем, што менавіта ў ёй пахаваны Першы з Апосталаў. Як паведамляе Ватыканскае радыё, папу Францішка суправаджаў падчас візіту архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра кардынал Анджэла Камастры. (AG) |