Папа маліўся ля месца спачывання Яна Паўла ІІ у гадавіну яго смерці |
| Друк | |
Святы Айцец
|
03.04.2013 11:34 |
2 красавіка ўвечары Святы Айцец Францішак здзейсніў візіт да месца спачывання бл. Яна Паўла II у восьмую гадавіну яго смерці. Святога Айца суправаджаў кардынал Анджэла Камастры, архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра, і кс. прэлат Альфрэд Хуэрэб, асабісты сакратар Пантыфіка.
Папа правёў некаторы час на малітве ў капліцы св. Себасцьяна, дзе знаходзіцца саркафаг з целам памерлага Пантыфіка. Выходзячы з сабора, Святы Айцец, па інфармацыі Ватыканскага радыё, затрымаўся ля месцаў пахавання бл. Яна XXIII і св. Пія X.
Як і візіт Пантыфіка да грабніцы св. Пятра і Ватыканскіх гротаў, які адбыўся 1 красавіка, наведанне месца спачывання Яна Паўла ІІ таксама дэманструе глыбокую духоўную пераемнасць Пятровага служэння Пантыфікаў, якім папа Францішак жыве і якое інтэнсіўна адчувае ў сабе. Аб гэтым таксама сведчаць яго сустрэчы і тэлефонныя размовы са сваім папярэднікам Бэнэдыктам XVI, адзначаецца ў паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы. (AG)
|