Кардынал Скола: папа Францішак мае дар несці Евангелле на перыферыю сучаснага свету | Друк |
Святы Айцец
03.04.2013 20:40

На агульную аўдыенцыю з папам Францішкам 3 красавіка прыбылі каля 10 тысяч пілігрымаў з архідыяцэзіі Мілана (Італія) на чале са сваім Мітрапалітам кардыналам Анджэла Скола. Большасць пілігрымаў склала моладзь.

Як адзначыў кардынал, удзельнікі гэтай пілігрымкі, запланаванай яшчэ ў час Пантыфікату Бэнэдыкта XVІ, жадалі ў Год веры «ўмацаваць сваю веру каля месцаў пахавання апосталаў Пятра і Паўла, падзякаваць Бэнэдыкту XVI за яго візіт у Мілан з нагоды Сусветнага дня сем’яў, а сёння яшчэ і выказаць сваю любоў да папы Францішка».

Пасля сустрэчы з Пантыфікам кардынал Скола заўважыў, што ён мае «незвычайны дар несці Евангелле ў месцы, якія знаходзяцца на перыферыі сучаснага свету», і што навучанне гэтага Папы дазволіць лепш зразумець актуальную сітуацыю ў Еўропе — як у рэлігійным, так і грамадска-эканамічным плане. «Праз гэты Пантыфікат у Касцёле адкрыўся новы шлях, а наша задача — ступіць на гэты шлях і ісці за папам Францішкам», — дадаў іерарх, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by