Колькасць чытачоў Папы ў Твітары дасягнула пяці мільёнаў | Друк |
Святы Айцец
05.04.2013 13:04

Акаўнт Папы Францішка ў Твітары за тры тыдні пасля яго выбрання на Святы Пасад набраў больш за пяць мільёнаў падпісчыкаў. У чацвер акаўнт, які дзейнічае ў дзевяці мовах, у тым ліку лаціне і арабскай, налічваў звыш пяці мільёнаў чытачоў. Найбольшую групу складаюць англамоўныя чытачы — звыш двух мільёнаў чалавек.

Пра гэта паведамляе партал katholisch.de.

Новы Пантыфік 17 красавіка, праз чатыры дні пасля свайго абрання біскупам Рыма пакінуў першы твіт з сённяшніх 10-ці. Апошні твіт быў пакінуты ў чацвер: «Бог любіць нас. Мы не павінны баяцца любіць Яго. Вера вызнаецца вуснамі і сэрцам, словам і любоўю»

Бэнэдыкт XVI са снежня 2012 года меў у твітары ўласны твітар-канал. Ён пакінуў каля трох мільёнаў пастоў.

(JLS)

 
© 2003-2025 Catholic.by