Першае за 35 гадоў благаслаўленне з лоджыі базылікі св. Яна на Латэране |
| Друк | |
Святы Айцец
|
08.04.2013 12:39 |
Першы раз за апошнія 35 гадоў Рымскі Пантыфік благаславіў вернікаў з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Яна на Латэране. Гэта адбылося вечарам 7 красавіка, на заканчэнне інгрэсу Святога Айца Францішка на рымскую кафедру.
Апошні раз адсюль звяртаўся да вернікаў бл. Ян Павел ІІ 12 лістапада 1978 г. — у дзень, калі адбыўся яго інгрэс у катэдральны касцёл Рыма. З таго часу благаслаўленне ўдзялялася толькі з балкона цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.
Як паведамляе Ватыканскае радыё, вітаючы тысячы пілігрымаў, сабраных перад базылікай св. Яна, папа Францішак звярнуўся да іх з кароткай імправізаванай прамовай. «Браты і сёстры, добры вечар! Я шчыра дзякую вам за прысутнасць на сённяшняй святой Імшы. Вялікі дзякуй! Прашу вас маліцца за мяне, таму што я гэтага патрабую. Не забывайце пра гэта! Дзякуй усім вам. Ідзем усе разам: народ і біскуп, ідзем наперад у радасці ўваскрослага Езуса. Ён заўсёды побач з намі», — сказаў Святы Айцец.
На развітанне Пантыфік удзяліў вернікам апостальскае благаслаўленне. (AG)
|