Італьянскія езуіты арганізуюць канцэрт для Святога Айца |
| Друк | |
Святы Айцец
|
09.04.2013 15:31 |
Італьянская правінцыя Таварыства Езуса арганізуе канцэрт для папы Францішка. Ён адбудзецца 18 красавіка ў 19 гадзін у касцёле св. Ігнацыя ў Рыме.
Арганізуючы канцэрт, італьянскія езуіты жадаюць такім чынам выказаць Святому Айцу сваю падтрымку і блізкасць.
У праграме імпрэзы, між іншым, творы Даменіка Цыполі, езуіцкага місіянера ў Лацінскай Амерыцы. (AG)
|