Італьянскія езуіты арганізуюць канцэрт для Святога Айца | Друк |
Святы Айцец
09.04.2013 15:31

Італьянская правінцыя Таварыства Езуса арганізуе канцэрт для папы Францішка. Ён адбудзецца 18 красавіка ў 19 гадзін у касцёле св. Ігнацыя ў Рыме.

Арганізуючы канцэрт, італьянскія езуіты жадаюць такім чынам выказаць Святому Айцу сваю падтрымку і блізкасць.

У праграме імпрэзы, між іншым, творы Даменіка Цыполі, езуіцкага місіянера ў Лацінскай Амерыцы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by