Сакратар Яна ХХІІІ: у словах папы Францішка знаходжу сляды «Pacem in Terris» | Друк |
Святы Айцец
11.04.2013 23:50

11 красавіка адзначаецца 50-годдзе абвяшчэння энцыклікі «Pacem in Terris». Сведкам яе ўзнікнення быў асабісты сакратар папы Яна XXIII арцыбіскуп Ларыс Капавіла. «Пастава Яна ХХІІІ нагадвае мне некаторыя словы папы Францішка: будзем ісці разам, разам будаваць і абвяшчаць дабрыню, міласэрнасць і любоў Бога», — заўважыў іерарх.

Узгадваючы пра дзень абвяшчэння гэтай энцыклікі, былы папскі сакратар у размове з Ватыканскім радыё адзначыў: «Гэта быў вялікі дзень для Каталіцкага Касцёла і ўсяго чалавецтва, бо ўпершыню Папа скіраваў свой дакумент не толькі да католікаў, але і да ўсіх людзей добрай волі. Ян ХХІІІ не сцвярджаў, што здольны вырашыць усе праблемы, — ён толькі заклікаў усіх без выключэння ставіцца адзін да аднаго як браты, дзеці Божыя».

«Ён даў нам адчуць, што мір — не ўтопія, але гарантыя бяспекі, надзея», — дадаў іерарх.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by