Папа Францішак павіншаваў Бэнэдыкта ХVI з днём нараджэння | Друк |
Святы Айцец
17.04.2013 11:46

Як паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, 16 красавіка папа Францішак патэлефанаваў Бэнэдыкту ХVI у Кастэль Гандольфа і павіншаваў яго з днём нараджэння. У гэты дзень Рымскі Пантыфік на пенсіі адзначаў сваё 86-годдзе.

Па словах кс. Ламбардзі, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, сёлетні дзень нараджэння Бэнэдыкт ХVI святкуе ў братэрскай і сямейнай атмасферы.

Кіраўнік Прэс-службы дадаў, што ў сваю чаргу брат Пантыфіка на пенсіі кс. прэлат Георг Ратцынгер 23 красавіка будзе святкаваць свае імяніны. Гэта адбудзецца таксама ў летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў разам з Бэнэдыктам ХVI. У той жа дзень імяніны адзначыць і папа Францішак.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by