| Святы Айцец моліцца за ахвяраў землятрусу на мяжы Ірана і Пакістана | | Друк | | 
	| Святы Айцец | 
	| 17.04.2013 12:40 | 
|  Святы Айцец Францішак моліцца за ахвяраў землятрусу, які адбыўся на тэрыторыі Ірана і Пакістана. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 17 красавіка Папа падкрэсліў, што з «сумам прыняў навіну пра гвалтоўныя штуршкі», якія прывялі да смерці многіх людзей, шматлікіх пакут і разбурэнняў.
 «Узношу сваю малітву да Бога за ахвяраў і ўсіх, хто перажывае пакуты, а таксама хачу выказаць блізкасць іранскаму і пакістанскаму народам», — сказаў Пантыфік, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. 
 Землятрус сілай 7,8 балаў адбыўся 16 красавіка ў горным рэгіёне на мяжы паміж Іранам і Пакістанам. Паводле папярэдніх даных, у выніку катаклізму загінулі больш за 50 чалавек.
 (AG) 
 |