Папа просіць аб малітве за ахвяраў выбуху ў Тэхасе | Друк |
Святы Айцец
18.04.2013 13:28

Святы Айцец Францішак просіць католікаў усяго свету разам з ім маліцца за ахвяраў выбуху ў Тэхасе (ЗША). Гэты заклік быў апублікаваны 18 красавіка ў папскім профілі ў «Твітэры».

«Калі ласка, далучыцеся да мяне ў малітве за ахвяраў выбуху ў Тэхасе і за іх сем’і», — так гучыць запіс на @Pontifex.

Выбух здарыўся 18 красавіка на тэхаскім заводзе ўгнаенняў пасля вялікага пажару. У выніку загінулі дзясяткі чалавек, больш за 100 атрымалі раненні.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by