Папа просіць аб малітве за ахвяраў выбуху ў Тэхасе |
| Друк | |
Святы Айцец
|
18.04.2013 13:28 |
Святы Айцец Францішак просіць католікаў усяго свету разам з ім маліцца за ахвяраў выбуху ў Тэхасе (ЗША). Гэты заклік быў апублікаваны 18 красавіка ў папскім профілі ў «Твітэры».
«Калі ласка, далучыцеся да мяне ў малітве за ахвяраў выбуху ў Тэхасе і за іх сем’і», — так гучыць запіс на @Pontifex.
Выбух здарыўся 18 красавіка на тэхаскім заводзе ўгнаенняў пасля вялікага пажару. У выніку загінулі дзясяткі чалавек, больш за 100 атрымалі раненні. (AG)
|