| Папа заклікаў удзельнікаў эўхарыстычнага кангрэсу ўмацоўваць малітоўнае жыццё | | Друк | | 
	| Святы Айцец | 
	| 22.04.2013 14:15 | 
|  Святы Айцец Францішак скіраваў прывітанне ўдзельнікам Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Коста-Рыцы. Кангрэс прысвечаны тэме «Эўхарыстыя: Хлеб Жыцця для нашага народа».
 Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа заклікаў да ўмацавання малітоўнага жыцця, ставячы Эўхарыстыю ў цэнтры хрысціянскай супольнасці, каб такім чынам даць новы імпульс да лепшага абвяшчэння Евангелля. 
 Найсвяцейшы Сакрамэнт Алтара, па словах Пантыфіка, надзяляе вернікаў моцнай духоўнай энергіяй для пабудовы больш справядлівага і мірнага свету, паводле жадання самога Хрыста.
 (AG) 
 |