Папа заклікаў удзельнікаў эўхарыстычнага кангрэсу ўмацоўваць малітоўнае жыццё | Друк |
Святы Айцец
22.04.2013 14:15

Святы Айцец Францішак скіраваў прывітанне ўдзельнікам Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Коста-Рыцы. Кангрэс прысвечаны тэме «Эўхарыстыя: Хлеб Жыцця для нашага народа».

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа заклікаў да ўмацавання малітоўнага жыцця, ставячы Эўхарыстыю ў цэнтры хрысціянскай супольнасці, каб такім чынам даць новы імпульс да лепшага абвяшчэння Евангелля.

Найсвяцейшы Сакрамэнт Алтара, па словах Пантыфіка, надзяляе вернікаў моцнай духоўнай энергіяй для пабудовы больш справядлівага і мірнага свету, паводле жадання самога Хрыста.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by