23 красавіка папа Францішак святкуе імяніны |
| Друк | |
Святы Айцец
|
23.04.2013 10:59 |
23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя, папа Францішак (Хорхе Марыа Берголіа) адзначае імяніны. З гэтай нагоды Пантыфік будзе цэлебраваць літургію ў 10 гадзін па італьянскім часе ў Паўлінскай капэле Апостальскага Палаца з удзелам кардыналаў, прысутных у Ватыкане.
У Апостальскай Сталіцы дзень імянінаў Папы вольны ад працы. У час Пантыфікату Яна Паўла ІІ такім днём было 4 лістапада, а Бэнэдыкта XVI — 19 сакавіка.
Хорхе Марыа Берголіа нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе. Прыняў хрост 25 снежня таго ж года ў базыліцы Маці Божай Дапамогі Верных. (AG)
|