23 красавіка папа Францішак святкуе імяніны | Друк |
Святы Айцец
23.04.2013 10:59

23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя, папа Францішак (Хорхе Марыа Берголіа) адзначае імяніны. З гэтай нагоды Пантыфік будзе цэлебраваць літургію ў 10 гадзін па італьянскім часе ў Паўлінскай капэле Апостальскага Палаца з удзелам кардыналаў, прысутных у Ватыкане.

У Апостальскай Сталіцы дзень імянінаў Папы вольны ад працы. У час Пантыфікату Яна Паўла ІІ такім днём было 4 лістапада, а Бэнэдыкта XVI — 19 сакавіка.

Хорхе Марыа Берголіа нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе. Прыняў хрост 25 снежня таго ж года ў базыліцы Маці Божай Дапамогі Верных.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by