Папа асабіста падзякаваў Прэзідэнту Італіі | Друк |
Святы Айцец
25.04.2013 11:11

«У сваёй дзейнасці Вы ажыццявілі фундаментальны прынцып суіснавання ў грамадстве: еднасць важнейшая, чым канфлікты», — з такімі словамі Святы Айцец Францішак звярнуўся да новаабранага Прэзідэнта Італіі Джорджыо Напалітана. Пантыфік падзякаваў італьянскаму лідару за тэлеграму з віншаваннямі на імяніны, якія Папа адзначаў 23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя.

Папа, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у тэлефоннай размове з Прэзідэнтам выказаў яму падзяку за прыклад.

20 красавіка Джорджыо Напалітана быў абраны на другі тэрмін як кіраўнік дзяржавы. З гэтай нагоды Святы Айцец перадаў яму шчырыя віншаванні і благаслаўленне. Папа пажадаў Прэзідэнту, каб ён быў здольным «працягваць сваю светлую і мудрую дзейнасць, падтрыманую адказным супрацоўніцтвам усіх».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by