Прэс-служба Святога Пасаду: Бразілія — адзіная краіна, якую ў гэтым годзе наведае Папа | Друк |
Святы Айцец
25.04.2013 14:44

Бразілія — адзіная краіна, якую ў 2013 г. плануе наведаць папа Францішак. Аб гэтым паінфармаваў кс. Фэдэрыкo Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

Святар, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё, нагадаў, што Пантыфік прыме ўдзел у Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Таксама кс. Ламбардзі не выключыў магчымасці апублікавання ў 2013 г. першай энцыклікі папы Францішка, з улікам таго, што яго папярэднік Бэнэдыкт XVI «напрацаваў матэрыял на тэму веры».

Ксёндз Ламбардзі паінфармаваў і аб тым, што Святы Айцец працягвае жыць у Доме св. Марты, «дзе адчувае сябе вельмі добра».

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by