Папа ў «Твітэры» да моладзі: не бойцеся марыць аб вялікіх рэчах | Друк |
Святы Айцец
26.04.2013 23:18

26 красавіка з’явіўся новы запіс у профілі Святога Айца ў «Твітэры». «Дарагая моладзь, не закопвайце сваіх талентаў, дароў, якія Бог вам даў! Не бойцеся марыць аб вялікіх рэчах!» — так гучаць словы папы Францішка.

Падчас жа ўчарашняй святой Імшы ў капліцы Дома св. Марты Пантыфік сказаў: «Вялікая душа не палохаецца вялікіх рэчаў, не баіцца ісці насустрач неабсяжнаму гарызонту, не баіцца быць пакорным у малых рэчах». Папа падкрэсліў, што менавіта на гэтым грунтуецца місіянерства Касцёла: «Калі мы ідзём з гэтымі велікадушнасцю і пакорай, калі не палохаемся вялікіх рэчаў, гэтага гарызонту, але прымаем таксама малыя рэчы — сціпласць, штодзённую любоў, — Пан умацоўвае наша слова. І мы рухаемся наперад».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by