Папа ўзгадаў аб пакутуючых з-за адсутнасці працы | Друк |
Святы Айцец
02.05.2013 14:10

Новы запіс у «Твітэры» 2 мая папа Францішак прысвяціў тым, хто пакутуе з прычыны адсутнасці працы. «Скіроўваю свае думкі да ўсіх, хто з’яўляецца беспрацоўнымі, часта ў выніку эгаістычнай ментальнасці, якая шукае прыбытку любым коштам», — так гучаць словы Святога Айца.

А ўчора, 1 мая, падчас агульнай аўдыенцыі Пантыфік адзначыў: «Узгадваю пра цяжкасці, якія ў многіх краінах сустракае сёння свет працы і вытворчасці, думаю аб не толькі маладых беспрацоўных — часта з прычыны эканамічнай пазіцыі грамадстваў, якія шукаюць эгаістычнай выгады, па-за рамкамі параметраў сацыяльнай справядлівасці».

У катэхезе Папа заклікаў да салідарнасці і звярнуўся да адказных за функцыянаванне грамадстваў, каб з новым запалам адказаць на праблему беспрацоўя, бо «гэта азначае клапаціцца пра годнасць чалавека».

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by