Папа Францішак сустрэўся з Бэнэдыктам XVI пасля яго вяртання ў Ватыкан | Друк |
Святы Айцец
02.05.2013 20:11

2 мая, пасля двух месяцаў прабывання ў летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Ватыкан. Папа Францішак наведаў свайго папярэдніка адразу пасля яго прыбыцця ў кляштар «Mater Ecclesiae».

Па інфармацыі Ватыканскага радыё, Пантыфік на пенсіі будзе жыць там разам са сваім асабістым сакратаром, Прэфектам Папскага дома арцыбіскупам Георгам Генсвайнам і чатырма законніцамі, якія суправаджалі яго на працягу апошніх гадоў.

З часу свайго абрання на Святы Пасад папа Францішак некалькі разоў размаўляў са сваім папярэднікам па тэлефоне, а 23 сакавіка сустрэўся з Бэнэдыктам XVI у Кастэль Гандольфа.

(AG)

 
© 2003-2021 Catholic.by