| Папа падпісаў дэкрэты аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў | | Друк | | 
| Святы Айцец | 
| 03.05.2013 13:55 | 
| 
 
 Сярод кандыдытаў да хвалы алтара вернікі, якія сведчылі пра Хрыста ў розных асяродках і рознымі чынамі. Як паведамляе Ватыканскае радыё, першы дэкрэт датычыўся прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва Слугі Божай Марыі Крыстыны Савойскай, каралевы абедзвюх Сіцылій, якая памерла ў 1836 г. у Неапалі. За сваё жыццё яна праславілася сярод людзей дабрынёй, верай і любоўю да справаў міласэрнасці. Працэс беатыфікацыі каралевы Марыі Крыстыны пачаўся адразу пасля яе смерці. (AG)   |