Папа Францішак заахвочвае да супольнай малітвы Ружанца ў сем'ях | Друк |
Святы Айцец
03.05.2013 14:04

Важнасць малітвы ў сям’і падкрэсліў Святы Айцец Францішак. «Было б цудоўна на працягу мая разам маліцца Ружанец у сем’ях. Малітва робіць мацнейшым сямейнае жыццё», — так гучыць запіс Пантыфіка ў «Твітэры», які з’явіўся 3 мая.

Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. Ружанец — малітва, спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Марыі. Касцёл, заахвочваючы да ружанцовай малітвы, прапануе не проста прамаўляць завучаныя малітвы, але хоча, каб наш Ружанец быў падобны да Ружанца, які малілася Марыя з Назарэта — Каралева неба.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by