Папа заахвоціў італьянскіх біскупаў клапаціцца пра моладзь, сем’і і беспрацоўных |
| Друк | |
Святы Айцец
|
04.05.2013 13:56 |
3 мая папа Францішак сустрэўся з біскупамі італьянскага рэгіёну Марке, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам «Ad Limina Apostolorum». Як паведаміў арцыбіскуп Анконы-Азіма Эдоардо Мэнікэлі, Пантыфік падчас аўдыенцыі ўказаў ім накірункі душпастырскай дзейнасці, заахвоціўшы праяўляць большы клопат да моладзі, сям’і і беспрацоўных.
Па словах іерарха, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, галоўныя тэмы, якія біскупы абмеркавалі з Папам, датычыліся асабліва моладзі, да якой яны павінны занесці хрысціянскае пасланне, каб маладыя людзі адкрыліся на місійнае вымярэнне Касцёла і шукалі духоўнай фармацыі.
Акрамя таго, Папа падкрэсліў важнасць душпастырскай дзейнасці, якую іерархі павінны весці сярод сем’яў і беспрацоўных.
Арцыбіскуп Мэнікэлі адзначыў, што Касцёл у рэгіёне Марке ў сваёй душпастырскай дзейнасці надае вялікую ўвагу людзям, якія страцілі працу. (AG)
|