Папа заклікаў маліцца за хрысціян, пакутуючых ад пераследу і насілля | Друк |
Святы Айцец
12.05.2013 19:50

Маліцца за хрысціян, якія церпяць пераслед і насілле, заклікаў Святы Айцец Францішак у «Твітэры». «Давайце маліцца за шматлікіх хрысціян у свеце, якія ўсё яшчэ пакутуюць ад пераследу і насілля. Няхай Бог дасць ім адвагу веры», — так гучыць новы запіс у папскім профілі, які з’явіўся 12 мая.

Пра патрабуючых і церпячых Папа згадваў і падчас святой Імшы 11 мая. «Калі мы не выходзім за ўласныя рамкі да найбольш патрабуючых братоў: да хворых, бедных, да тых, каго эксплуатуюць, калі мы не здольныя выйсці да іх ранаў, — ніколі не навучымся свабодзе, якая вядзе да зыходу з саміх сябе ў накірунку ранаў Езуса», — сказаў тады Пантыфік.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by