У бягучым годзе Святы Айцец наведае Сардзінію | Друк |
Святы Айцец
16.05.2013 11:03

У 2013 годзе папа Францішак наведае Сардзінію. Пантыфік памоліцца ў мясцовым санктуарыі Маці Божай з Банарыё, ад якой паходзіць назва сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэс.

Як адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, візіт хутчэй за ўсё адбудзецца ў верасні і дапаўняе праграму паездак Пантыфіка ў гэтым годзе. Дакладная дата падарожжа яшчэ не вядома.

«Гэта будзе не толькі візіт, які вынікае з марыйнай пабожнасці, але і жэст любові да Сардзініі, да яе гісторыі, традыцыі, а для нас таксама знак надзеі перад абліччам усіх тых бед, з якімі сустракаецца наш востраў», — сказаў біскуп Аррыго Мільё, які разам з групай пілігрымаў з Сардзініі прысутнічаў на плошчы Св. Пятра.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by