Святы Айцец сустрэўся з канцлерам Германіі Ангелай Меркель | Друк |
Святы Айцец
18.05.2013 14:45

18 мая папа Францішак прыняў на аўдыенцыі канцлера Германіі Ангелу Меркель. Палітык сустрэлася таксама з Дзяржаўным сакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, падчас размовы ўзгадвалася доўгая гісторыя адносін, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Германіяй. Удзельнікі сустрэчы паразмаўлялі на тэмы, якія ўяўляюць супольны інтарэс, у прыватнасці аб сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і рэлігійнай сітуацыі ў Еўропе і свеце. Асаблівая ўвага звярталася на клопат аб правах чалавека, пераслед хрысціян, рэлігійную свабоду і міжнароднае супрацоўніцтва на карысць міру.

Папа і канцлер Германіі абмяняліся поглядамі на Еўропу «як на супольнасць каштоўнасцяў і яе адказнасць у свеце». Яны выказалі пажаданне, «каб усе грамадзянскія і рэлігійныя кампаненты спрыялі развіццю, заснаванаму на годнасці чалавека і нахтнёнаму прынцыпамі субсідыярнасці і салідарнасці».

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by