Папа: Дух Святы перамяняе і абнаўляе нас, стварае гармонію і адзінства | | Друк | |
Святы Айцец |
19.05.2013 15:08 |
Падчас жа сённяшняй літургіі Папа адзначыў, што «Святы Дух з’яўляецца ветрам, які дзьме ў парусы, каб човен мог плысці, а подых і ўдар ветру — гэта дары Святога Духа». «Без Яго стымулу, без Яго ласкі мы не ідзём наперад. Святы Дух дазваляе нам увайсці ў таямніцу Бога Жывога і ратуе нас ад небяспекі гнастычнага і самастойнага Касцёла, замкнутага ў сабе. Стымулюе нас адкрыць дзверы і выйсці, каб абвяшчаць і сведчыць аб добрым жыцці Евангеллем, перадаваць радасць веры, сустрэчы з Хрыстом. Святы Дух — гэта душа місіі», — сказаў Пантыфік. (AG) |