Святы Айцец наведае дом для бедных | Друк |
Святы Айцец
20.05.2013 16:30

21 мая папа Францішак наведае дом для бедных «Dono di Maria» (Дар Марыі), які знаходзіцца на тэрыторыі Ватыкана. Візіт прымеркаваны да 25-годдзя дзейнасці гэтай структуры.

Па інфармацыі Ватыканскага радыё, Пантыфік сустрэнецца з законніцамі, якія там працуюць, беднымі, якія атрымліваюць дапамогу, а таксама валанцёрамі, якія дапамагаюць у служэнні самым слабым і безабаронным.

Гэтую ўстанову наведвалі таксама Бэнэдыкт XVI і благаслаўлёны Ян Павел ІІ, які быў там восем разоў. Па ініцыятве апошняга дом «Dono di Maria» быў урачыста адкрыты 21 мая 1988 г. На цырымоніі прысутнічала Маці Тэрэза з Калькуты. Законніцы з Ордэну Місіянерак Любові, які яна заснавала, апякуюцца гэтай установай. Дзякуючы іх працы тут штодзённа атрымліваюць пасілак сотні бедных. Акрамя таго, структура дае магчымасць начлегу бяздомным жанчынам і дзяўчатам.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by