Пантыфік скіраваў ліст маладым вязням у Каліфорніі | Друк |
Святы Айцец
21.05.2013 15:44

Папа Францішак выслаў ліст да маладых вязняў у Каліфорніі (ЗША), у якім паабяцаў маліцца за іх. Як паведамляе Rome Reports, фота Святога Айца, на якіх ён абмыў ногі жыхарам калоніі для непаўналетніх у Рыме ў Вялікі чацвер, узрушылі вязняў у Лос-Анджэлесе, і яны скіравалі ліст Пантыфіку, падзякаваўшы яму за гэты ўчынак і просячы аб малітве.

«Дарагі папа Францішак, сёння вечарам мы молімся за ўсіх ахвяраў насілля», — напісаў адзін з вязняў. Іншы адзначыў, што Пантыфік натхняе яго, а яшчэ адзін выказаў надзею, што ў яго з’явіцца «другі шанс» і магчымасць атрымаць благаслаўленне Святога Айца.

У адказ Папа выслаў ліст, дзе просіць езуіцкую асацыяцыю, якая апякуецца маладымі вязнямі, перадаць ім, што ён памятае пра іх у малітве.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by